Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Ліпень — макаўка лета

Дата: 1 июля 2020 в 23:43
231 просмотр

Hi хмаркі, ні ветрыка. У роўнай спецы не хіснецца лісток, не здрыганецца траўка. Над блакітным небам устойліва ціхае гарачае паветра напоўнена трэскам конікаў. Hi сухавеяў, нi нягод. Самы цёплы месяц года. Памяншаюцца, але становяцца ўсё больш гарачымі i cyxiмі дні аж да трэцяй дэкады жніўня. "Сонца паварочвае на зіму, а лета — на спеку".

 Ліпень — макаўка лета 

      Hi хмаркі, ні ветрыка. У роўнай спёцы не хіснецца лісток, не здрыганецца траўка. Над блакітным небам устойліва ціхае гарачае паветра напоўнена трэскам конікаў. Hi сухавеяў, нi нягод. Самы цёплы месяц года. Памяншаюцца, але становяцца ўсё больш гарачымі i cyxiмі дні аж да трэцяй дэкады жніўня. "Сонца паварочвае на зіму, а лета — на спёку".

Зрэдку арашаюць распаленую зямлю жыватворныя дожджыкі, якім часам спадарожнічаюць імгненныя навальніцы i хуткія ліўні. У ліпені гадавы максімум ападкаў і навальніц.

    Адцвітае каласістая збажына. Высокія i густыя травы. Зелянеюць нават сухадолы i ўзгоркі. Наступае пара сенакосу i збору лекавых траў. Чым раней скосіш, тым лепшае сена.

Усе яго водары перабіваюць naxi баркуну i палыну. Найпрыгажэйшы у ліпені i дыван кветак: залацісты зверабой, сінія валошкі, бледна-ружовая душыца, чабор, мята, цыкорый, чэмпіён травяных меданосаў скрыпень (Іван-чай)...

    3 першых дэён месяца на пауднёвым захадзе рэспублікі зацвітае цудоуны меданос — ліпа. Паусюдна ж кветкі ліпы пануюць у час наибольшага сагравання зямлі i вады, з чаго i пачынаецца другая палова лета. Залатымі нітачкамі пранізваюць сухое паветра пчолы, якія стрымгалоў кідаюцца у стыхію мядовай пары. Па стараславянскаму календару месяц гэты называецца "ліпец па назве белага духмянага ліпавага мёду.

 Расліны:

    Сады у гэты час апранаюцца у са­мую цяжкую цёмна-зялёную кашулю, якая спрэс пакрывае сучкі i галінкі. Быццам гледзячы на лістоту, спяшаюц-

ца расці i становяцца выцягнутымі зялёныя яблыкі,  і грушы, слівы. А некато-рыя з ix ,з сонечнага боку нават паспяваюць паружавець.

     Ліпень  ягадны месяц нашых лясоу. Не адпускаюць ад сябе лясныя паляны, прымушаюць спыніцца, адшукаць спелую духмяную сунічку. Праз дэкаду пасля суніц паспяваюць чарніцы. Асабліва шчодры ураджай у чарнічных барах. Яшчэ праз дзве дэкады, а то i праз месяц падыходзщь мапіна, праз тыдзень за ей — наш "паўночны гранат касцяніца, праз 1,5 месяца — брусніцы.

   Птушкі:

     3 паспяваннем ягад баравая птушка пераходзіць на "ягадны стол".

         Змаўкае птушыны хор, нават caлaўi i зязюлі. Зрэдку можна пачуць развітальныя песні пеначкі, дразда, аусянкі, жаўранка, валасянкі. некалі птушкам песні спяваць  гадуюць птушанятак. Толькі перапёлачкі не ўсе песні пераспявалі. Вераб'іглушцыцецерукі цяпер паступова ліняюць, таму i захоўваюць здольнасць лётацьА вось ryciлебедзікачкі адразу губляюць махавае пер'елётаць не могуць i xaваюцца далей у зараснікі.   

Жывелы:                 ,

     Ласяняты ужо самастойна ядуць траўку i лісцікі, хоць i кормяцца яшчэ малаком маці.

Мядзведзі — таксама вегетарыянцы — ласуюцца ягадамі, грыбамі ды траўкай. Ваучанятам бацькі носяць жывую здабычу, каб дзеці самі распраўпяліся э ахвярамі, адчувалі сябе сапраўднымі драпежнікамі.

На ягадных i грыбных плантацыях тлусцеюць бар­сукі.

Заканчваюць выкормліваць   малышоў бабры, барсукі, куніцы, норкі, лісы, ласкі...

      3-за мікраскапічных водарасцей набывае зялёнае адценне, зацвітаевада. На лугах паўстаюць стагі сена — духмяныя помнікі лета.

Зноў даносіцца голас  грому.

Прыслухайцеся да яго: глухі  да Ціхага дажджу,

                                        гулкі  да ліўню,

                                        доўга і нярэзка грыміць  на непагадзь,

                                        калі ж адрывістанепрацягла  будзе яс­на.

Дзікая, затое смачная

У далёкія часы чалавек харчаваўся ў асноўным дзікімі раслінамі. Многія з ix у ранейшым выглядзе цяпер не сустракаюцца, але ёсць шмат i такіх, якія можна ўжываць у ежу.

На лясных высечках, пажарышчах, у канавах расце высокая (да двух мет­раў) расліна з цёмна-зялёнымі прадаўгаватымі лістамі i гронкамі ружовых кветак. Тэта скрыпень (Іван-чай). 3 яго каранёў можна пячы хлеб, бо яны багатыя на крахмал. Маладыя парасткі каранёў могуць замяніць капусту, а высушаныя лісты замяняюць чай.

Бульба лечыць

У бульбе ўтрымліваецца столькі розных арганічных i неарганічных рэчываў, што лягчэй пералічыш тыя, якіх у ёй няма. Прычым яны знаходзяцца ў вельмі спрыяльных для нашага арганізма спалучэннях. Апроч вугляводаў, бялкоў i мінеральных солей — кальцыю, фосфару, жалеза, натрыю хлору, калію — у ей знаходзяцца амаль усе неабходныя чалавеку вітаміны, шэраг важных ферментаў i арганічных кіслот. Ёсць i так званыя мікраэлементы, якія адыгрываюць значную ролю ў абмене рэчываў: марганец, медзь, кобальт, нікель, ёд i інш.  Бялок бульбы — тубертын — утрымлівае 14 з 20 неабходных для пабудовы бялкоў нашага арганізма амінакіслот. Гэта у шмат разоў больш, чым у любой іншай расліне. Поўна прадстаўлены ў бульбе вітаміны — А, В, В1, В 2, В 6, Р, РР, С і Д. Амаль палову ўcix запатрабаванняў чалавека ў вітаміне С можна браць з бульбы.

Ліпень

      Ліпень — сярэдзіна лета, другі яго месяц, семы — года.

У гэты час цвітуць лясы, адсюль i назва. Гэта важная пара для пчалярства, таму што цвіце грэчка, лён, агародніна, бульба, канюшына, лугавая герань, чабор, рамонкі, васьлькі, палявая мята i інш. Растуць грыбы. Гэтаму месяцу характзрна чаргаванне сонца i дажджу.

Месяц вызначаецца шматлікімі народнымі святамі i прысвяткамі. У ноч з 6 на 7 ліпеня адзначаецца старадауняе свята Купалле (Купала, Ян, Іван) — земляробчае абрадавае свята, прысвечанае росквіту жыватворных сіл зямлі, ахове i зберажэнню збажыны, ушанаванню сонца, вады, расліннасці.

12 ліпеня адзначаецца i земля­робчае старажытнае свята беларусаў i іншых славянскіх народаў Пятро (Пятра, Пятрок), якое з'яўляецца працягам Купалля. Пят­ро — апякун хлеба i хлебаробаў, та­му на гэтым свяце водзяць карагоды, спяваюць пятроўскія песні, услаўляючы збажыну, праводзяць гульні i інш.

Па-украінску ліпень называюць липень, а па-руску — июль.

ПАЭ3ІЯ

Ліпень

Звяняць над ліпай пчолы,

 i пахне свежы мёд.

У жыце — ветру шолах,

а жыта — як чарот.

У лузе сыплюць косы сталёвы перазвон.

Сіней за сінь нябёсау

 цвіце на полі лён...

 А дзень там прыгожы,

крышталем ззяе даль.

У моры жоўтым збожжа

зазвоніць хутка сталь.

А у вёсцы? Там парадак

ў руках у дзетвары:

 сады под ix наглядим, i хаты, i двары.

Звтяць пад ліпай пчолы,

 i пахне свежы мёд.

У жыце — ветру шолах,

на полі — працы пот.

                                                 

  Mixacь Машара

Ах, лшень!

 звонщь лён, нібы званочак,

 Шасціць у полі i шапоча.

 Пад востры серп кладзецца жыта,

I васільком яно aбвima.

Збіраюць мёд з жужжаннем пчолы.

Ах, Ліпень, гулкі i вясёлы!

У барве ранішняй сунщы,

У чорных шапачках чарніцы.

Ах, ліпень, кошык твой багаты,

І пахне летам поуным хата.

I бульба у зорачках квяцістых,

 А неба ў хмарках серабрыстых.

Паліўся спорны дождж на пожню

I на жытнёвы клін anoшнi.

I скінуцъ nmшкі па пярынцы

Рыгорку, Паўліку,Ірынцы.

                                      

  Людміла Забалоцкая

Не заспі, пабудзі мяне рана

(Урывак)

Не заспі,

пабудзі мяне рана,

о!., мая дарагая матуля!..

Дзе дapoгi бягуць за курганам,

пойдзем зелле збіраць мы на Яна...

Только ты пабудзі мяне рана,

о!., мая дарагая матуля!..

               

Паўлюк Трус

КАЗКІ    І   ЛЕГЕНДЫ

Як нарадзіліся Неман і Лоша

   Расказваюць так. З-пад вярбы выбілася крынічка. Вада ў ей была халодная, як лёд, а чыстая, як раса. Вада тая ўсе прыбывала, большала, аж пакуль не пабегла па двух ру-чаінах. Так вось нарадзіліся рэкі Не­ман i Лоша. Неман быў шчыры i крэпкі хлапец, а Лоша — ціхая, лянівая i хітраватая дзяўчына. Яшчэ больш падужэўшы, Неман ад-нойчы сказаў Лошы:

— Раздолля трэба мне, волі захацелася. Буду як мага праб1вацца да мора.

Нічога не адказала на гэта Ло­ша, толькі сама сабе надумалася навыперадкі  бегчы з Неманом i першай выскачыць к мору. Назаўтра, яшчэ не развіднела, яна ціхенька устала i бегма пабегла па нізінах ды па далінах да мора. Прачнуўся Неман, угледзеўся, што Лошы няма, i кінуўся наўздагон, не разбіраючы дарогі, напрасткі

3 тага часу ён так i ляціць, паспяшае да мора, магутны i шырокі, а Лоша плыве ціха, хаваючыся ды туляючыся па кустах i нізінах.

ЗАКЛІЧКІ

Дожджык, дожджык, перастань!

Мы паедзем на Ярдань.

Богу памолімся,

Хрысту паклонімся,

Станем под елкаю,

Накрыемся талеркаю,

Станем под грушкаю,

Накрыемся падушкаю,

Станем под хатаю,

Накрыемся лапатаю.

ПРЫКАЗК1 I ПРЫМАК!

Ліпень косіць i жне, дога спаць не дае.

У летку зробіш — узімку знойдзеш.

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ

На Купалу зорна ночка — грыбоў будзе не адна бочка.

На Івана вялікая раса — гуркоў будзе добрая капа.

Прыйшоу Пятрок (12 ліпеня) апаў лісток.

Салавей i зязюля пяюць да Пятра.

На Пятра дождж — сенакос мок­ры, а на Новы год будзе мяцеліца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.