У 1903 годзе ў вёсцы Дуравічы ўпершыню была адкрыта пачатковая школа. Пасля вайны школа стала сямігадовай, затым – васьмігадовай, у 1961 годзе – дзесяцігадовай.
У 1990 годдзе быў пабудаваны новы тыпавы будынак сярэдняй школы.
За апошнія 25 гадоў навучанне закончыла 447 вучняў. З іх атрымала залаты медаль 14 выпускнікоў, срэбраны – 6.
У школе стала традыцыяй праводзіць навукова-практычныя канферэнцыі, алімпіяды, фальклорныя святы, вечары адпачынку, патрыятычныя і экалагічныя акцыі.
Адукацыйны працэс ажыццяўляе 19 настаўнікаў. З іх вышэйшую адукацыю маюць 16 педагогаў, сярэдне-спецыяльную – 3.
Кваліфікацыйную катэгорыю маюць:
- вышэйшую – 10;
- першую – 3;
- другую – 3;
- без катэгорыі – 3.
Рэжым работы
Адукацыйны працэс у школе ажыццяўляецца ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня. У шосты школьны дзень праводзяцца фізкультурна-аздараўленчая, спартыўна-масавая і выхаваўчая работа, а таксама факультатыўныя заняткі.
Асаблівасці зместу адукацыі
У школе 11 класаў камплектаў. Установа адукацыі працуе па базаваму навучальнаму плану, але ў X, XI класах створаны группы з вучняў, якія вывучаюць фізіку і матэматыку на павышаным узроўні. Замежныя мовы (нямецкая і англійская) вывучаюцца з трэццяга класа.
Для арганізацыі вольнага часу і развіцця творчых здольнасцей вучняў арганізавана работа 6 аб’яднанняў па інтарэсах з ахопам 87 % навучэнцаў
У школе створаны і дзейнічаюць грамадскія арганізацыі: БРПА і БРСМ, у складзе якіх 94 чалавекі, з іх – 42 акцябронкi, 42 – піянеры і 10 - члены БРСМ.
Вучэбна матэрыяльная база
У школе маецца бібліятэка, сталовая, спартыўная зала, актавая зала, майстэрня, 14 кабінетаў.
Місія школы: забеспячэнне выніковасці адукацыйнага працэсу праз павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў, стварэнне ўмоў для асабістага росту вучняў.
Мэта: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў і асобаснапрафесійных кампетэнцый педагогаў.
Задачы:
- удасканальваць прафесійную і метадычную падрыхтоўку настаўнікаў з мэтай забеспячэння якасці адукацыі і рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу;
- павысіць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў праз дапрофільную падрыхтоўку вучняў на II cтупені агульнай сярэдняй адукацыі і профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- павысіць якасць ведаў і ўзровень выхавання вучняў праз сістэмнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, электронных сродкаў навучання;
- удасканальваць сістэму работы з матываванымі вучнямі, павышаючы яе эфектыўнасць праз выкарыстанне факультатыўных і стымулюючых заняткаў, а таксама са слабапаспяваючымі вучнымі, праз выкарыстанне падтрымліваючых заняткаў;
- працягваць работу па прафесійнай і профільнай падрыхтоўцы вучняў;
- развіваць інфармацыйна-камунікатыўнае адукацыйнае асяроддзе праз удасканальванне сістэмы кіраўніцтва ўстановы, забеспячэнне эфектыўнага кіравання ўстановай;
- забяспечыць неабходныя ўмовы для якаснай падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд, выпускных экзаменаў, цэнтралізаваных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання;
- стварыць ўмовы для зберажэння здароўя вучняў, забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
- забяспечыць умовы для інклюзіўнай адукацыі, гарманічнага спалучэння маральных, фізічных і інтэлектуальных якасцей асобы;
- працягваць работу па ўзаемадзеянні сямꞌі і ўстановы адукацыі па пытаннях выхавання і навучання праз умацаванне школьных традыцый;
- працягваць работу па фарміраванні ў вучняў патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Радзіме, маральных каштоўнасцяў;
- развіваць ў вучняў пазнавальныя інтарэсы і пазнавальную актыўнасць, крэатыўнасць, здольнасці да прыняцця рашэння ў нестандартных сітуацыях, неабходныя для працоўнай мабільнасці;
- умацоўваць і абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную і вучэбна-метадычную базу.
Перспектывы развіцця
Развіццё школы прадугледжвае далейшае ўдасканаленне адукацыйнага працэсу:
- выяўленне дадатковых сродкаў фінансавання і пашырэнне вучэбнай і матэрыяльнай базы;
- задавальненне дадатковых адукацыйных паслуг;
- авалоданне сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі.