Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Першы ўрок па тэме  “Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны”

Дата: 2 сентября 2021 в 00:53
370 просмотров

Ідэйнай асновай урока з'яўляюцца маральныя каштоўнасці беларусаў, любоў да Айчыны, прыналежнасць да гісторыі сваёй краіны, адзінства беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці, сувязь пакаленняў, захаванне і папулярызацыя традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.

Урок па тэме  “Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны”

1 верасня для вучняў школы прайшоў урок па тэме  “Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны”.

Навучэнцы 4 класа адправіліся ў незвычайнае віртуальнае падарожжа па нашай краіне, пад час якога  яшчэ раз пераканаліся ў тым, што народ Беларусі аб’яднаны гісторыяй, традыцыямі, культурнымі і спартыўнымі дасягненнямі. У канцы урока ў вучняў была магчымасць паразважаць: што кожны з іх можа зрабіць для роднай краіны, для роднай вёскі або аграгарадка, для роднай школы, у такі важны год для беларусаў – у год народнага адзінства. Вынік – абведзеныя чароўнымі ручкамі свае далоні, а потым выразаныя выявы далоняў на якіх дзеці напісалі, якімі яны хочаць бачыць сваіх аднакласнікаў, наш беларускі народ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.