Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Класная гадзіна “Юныя героі”

Дата: 10 февраля 2022 в 21:33
175 просмотров

Вялікая Айчынная вайна ўпісала сотні імёнаў піянераў-герояў на старонкі сваёй апаленай агнём гісторыі. Яны пад страхам смерці, лютай расправы здзяйснялі кожны свой бессмяротны вялікі подзвіг.

Класная гадзіна “Юныя героі”

(прэзентацыя да Дня памяці юнага героя-антыфашыста)

  Штогод 8 лютага свет адзначае Дзень юнага героя-антыфашыста. Выбар зроблены невыпадкова. У розных краінах свету менавіта ў гэты дзень гінулі Юныя героі, якія ўдзельнічаюць у барацьбе супраць фашызму.

  10 лютага для навучэнцаў 4 класа прайшла класная гадзіна "Юныя героі". Навучэнцы прагледзелі прэзентацыю, дзе распавядалася аб смеласці і самаахвярнасці юных герояў-антыфашыстаў, пра іх подзвігі. Дзеці падрыхтавалі паведамленні аб некаторых юных героях.

    Не забыліся згадаць аб мужнасці і доблесці падрастаючага пакалення ў сучасным грамадстве, аб тым, што ў жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу.

    Хочацца верыць, што ў памяці дзяцей назаўжды застануцца імёны юных салдат, з біяграфіямі якіх яны пазнаёміліся на мерапрыемстве.

   Падобныя ўрокі спрыяюць выхаванню патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення, знаёмяць з гісторыяй краіны і з падзеямі мінулай вайны, вучаць спачуванню, справядлівасці, адказнасці.

https://www.youtube.com/watch?v=TkNC_YgULlo

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.