Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Каляды – свята ў сярэдзіне зімы

Дата: 9 января 2018 в 10:38, Обновлено 9 января 2018 в 11:03
481 просмотр

Калядаванне — традыцыя з язычніцкімі каранямі. Увечары група сялян (часам дзяўчат, хлопцаў, дзяцей) апраналася ў жывёл (Казу, Тура, Бусла, Зайца), у розных дзіўных чароўных істот (Дзеда, Бабу, Цыгана, Чорта) і хадзілі па вёсцы або ехалі на возе. Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінны быў запрасіць іх сабе ў хату, інакш, верылі сяляне, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе. Калядоўнікі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны. Напрыканцы выступлення яны ў форме песні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу. 

<blockquote>

Май усяго даволі,
А бяды ніколі!
Стары год канчаем,
Новы зачынаем:
З ранняй вясною,
З буйнай травою,
З збожжам каласістым,
З зярном ядраністым…

</blockquote>

і ў форме вясёлай песні ці вершаванага звароту патрабавалі ўзнагароды за сваё выступленне.

<blockquote>

Добры вечар, гаспадару!
Вынесь жа нам каўбас пару.
Ой, пахадзі каля печкі,
Пашукай жа нам перапечкі.
Ой, пахадзі каля кваскі,
Пашукай жа нам каўбаскі.
Вынесь жа сала, не скупіся,
Каб твой ячмень урадзіўся,
Каб нажалі сто коп жыта,
Каб уся сям'я была сыта…

</blockquote>

Гаспадар выносіў калядоўнікам хлебсаламясасадавінукаўбасыбліны. Усё гэта калядоўшчыкі складалі ў торбу, якая ад двара да двара рабілася ўсё цяжэйшай. На развітанне яны жадалі гаспадару шчасця, багацця, каб сыны жаніліся і дачкі замуж выходзілі. І ішлі далей па вёсцы. Калі ў гурце быў персанаж-Каза, то сігналам несці пачастунак бый момант, калі Каза падала на падлогу і быццам «памірала». Гэта азначала вялікае няшчасце: значыць, не будзе ўраджаю і дабрабыту. Трэба ажывіць казу: прынесці пачастункаў. І калядоўшчыкі спявалі адпаведныя песні. Прыводзім адну з іх:

<blockquote>

Гаспадар ідзе,
Кілбасу нясе,
Сем кускоў сала,
Штоб каза ўстала.
Паўмеркі жыта,
Штоб каза была сыта
Паўмеркі аўса,
Штоб каза расла.

</blockquote>

На Палессі хадзілі калядаваць са «звяздой» — зоркай на кіі. Зорку абцягвалі белай тканінай, у сярэдзіне гарэла знічка.

На Беларусі калядоўшчыкаў звалі па-рознаму: «каляднікі», «звездары», «шчадраванцы», «шчодры», «цары», «конікі, цыганы», «шчадруючыя госці», «кабылу водзяць», «каза ходзіць». Прыходу калядоўшчыкаў сяляне чакалі з нецярпеннем. У народзе казалі: «Каляды прыйдзе — добры год будзе», «Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць», «Чыю хату каза міне, там цэлы год нялюдскае жыццё будзе».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.