Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Канікулы без дыму і агню

Дата: 1 июля 2019 в 11:38
454 просмотра

Летнія канікулы - гэта шчаслівая і самая доўгачаканая пара для ўсіх вучняў. Але менавіта ў гэты перыяд колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей ўзрастае. Нярэдка дзеці застаюцца без нагляду дарослых, а таму для арганізацыі вольнага часу дзяцей у Буда-Кашалёўскім раёне пачалася рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». Работнікі раённага падраздзялення МНС праводзяць мерапрыемства ў прышкольных аздараўленчых лагерах.

Падчас сустрэч дзеці разам з ратавальнікамі ўспамінаюць правілы бяспечных паводзін у летні перыяд на вадзе, пры пажары, у выпадку навальніцы, у лесе пры нападзе пчол і восаў і ў іншых непрыемнасцях, якія могуць сустрэцца на канікулах. Акрамя «навучальных» заняткаў сустрэчы не абыходзяцца без забаў, хлапчукам і дзяўчынкам загадываюць пазнавальныя віктарыны і загадкі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, праводзяць вясёлыя конкурсы, дэманструюць навучальныя мультфільмы. Усім удзельнікам раздаецца маляўнічая, тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя. Акрамя заняткау з дзецьмі, у лагерах ўвага надаецца і навучанні ўсяго працоўнага калектыву правілах бяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.