Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Мая малая Радзіма

Дата: 23 апреля 2020 в 12:59
630 просмотров

Мая малая радзіма. Маленькая кропачка ў вялікім Сусвеце.
Калі глядзіш на карту свету, позірк міжвольна шукае месца, дзе жывеш. І тая маленькая, зусім непрыкметная кропачка ў вялікім свеце – родная сэрцу, бо гэта твая Радзіма…

МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ

       Радзіма – краіна, горад, вёска, вуліца, дарога, якая вядзе да улюбёнага месца… Разам з гэтым, думкі-ўспаміны – родная хата, бацькі, суседзі, сябры і ўсё тое, што дадзена з першых дзён жыцця чалавеку.
      Сёлетні год – Год малой радзімы, што вельмі важна для нашай сучаснасці, напоўненай мабільнасцю, мітуснёй і ўсімі тымі перашкодамі, якія знішчаюць самыя галоўныя каштоўнасці чалавека. Гэты час дасць мажлівасць кожнаму зразумець для сябе, што значыць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца. І тут самі сабою ўзгадваюцца словы з кнігі “Свята для сэрца” Анатоля Бензярука: “Адшукаць малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, – гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лёс. Твая школа. Твая першая настаўніца… І яшчэ шмат, шмат чаго”.

Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь! А яшчэ мы завём яе - Радзіма. А яшчэ - Бацькаўшчына.

Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце. Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.

Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына - бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так - аж ад самых далекіх продкаў.

Найвялікшы скарб Беларусі - гэта людзі. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў пра іх так: "Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе".

Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і весках рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Так завецца наша шматнацыянальная дзяржава.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.