Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Своечасова папярэдзіць

Дата: 26 октября 2020 в 11:04
174 просмотра

З мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў па прычыне парушэння эксплуатацыі і устройства ацяпляльных печаў, а таксама ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС штодня праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў сельскіх населеных пунктах

Каля аўтамагазіна гандлёвай сеткі "Еўраопт" ратавальнікі ў навучальнай форме даводзяць жыхарам вёсак правілы выкліку экстранных службаў, эксплуатаціі ацяпляльных печаў. Распавядаюць аб недапушчэнні курэння ў месцах для сну, неабходнасці ўстаноўкі аўтаматычнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама правілах развядзення вогнішчаў на прысядзібных участках. І вядома ж, усім ўручаюць буклеты на супрацьпажарную тэматыку, якія пастаянна будуць нагадваць ім аб захаванні правілаў бяспекі.

А для тых, хто ў гэтыя дні знаходзіцца дома і наводзіць парадак на сваім участку, ратавальнікі з дапамогай сігнальна-размаўляльнай прылады службовага аўтамабіля даводзяць, як правільна спальваць смецце, які інвентар варта мець пры сабе і адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне гэтых патрабаванняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.