Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Класны сход “Наш клас на перапынках”

Дата: 24 января 2022 в 10:01
157 просмотров

На класным сходзе яшчэ раз былі ўзгаданы правілы паводзін у школе, у першую чаргу, на ўроках і на перапынках. Бяспека вучняў - адна з асноўных задач школы. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу павінны клапаціцца пра здароўе і бяспеку адзін аднаго. Калі правілы будуць захоўвацца ўсімі членамі, то і школа будзе развівацца ў правільным накірунку.

                            Правілы паводзін на перапынку

  • Старайся заўсёды падтрымліваць у школе чысціню і парадак.
  • Не бегай ў калідоры і на лесвіцах. Занадта ажыўленыя гульні і летаніна часта прыводзяць да розных непрыемнасцяў і нават цяжкіх траўмаў.
  • Пры сустрэчы ў школе з дарослымі людзьмі абавязкова вітайся першым, нават калі яны табе незнаёмыя.
  • Заўсёды саступай старэйшым дарогу і прапускай іх у дзвярах.
  • Будзь уважлівым да вучняў малодшых класаў. Абавязкова зрабі дапамогу малому, калі яна яму неабходная. Ніколі не крыўдзі маленькіх і слабых і не дазваляй рабіць гэтага іншым вучням.
  • Заўсёды памятай, што ты не адзін. Старайся паводзіць сябе так, каб нікому не перашкаджаць.
  • У школе не крычы, не ўжывай грубых слоў, не біся.
  • Трэба адносіцца беражліва да школьнай маёмасці.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.