Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Інфармацыйная гадзіна “Зімовыя святы”

Дата: 28 января 2022 в 11:05
196 просмотров

Беларускія абрады і святы – каларытныя, поўныя загадак, містыкі і народнай мудрасці. Нашы продкі весяліліся з размахам! Бо толькі добра адпачыўшы, можна набрацца сіл і плённа працаваць. А зімой, як вядома, што не месяц – свята!

<header>

Зімовыя святы ў нашых продкаў уяўлялі сабой адзіны цыкл

</header>

     Ёлка на навагоднія і калядныя святы ў вясковых дамах з’явілася вельмі позна – толькі ў мінулым стагоддзі. Крыху раней яе пачалі ставіць у гарадах. Гэта традыцыя прыйшла да нас з Германіі. У Беларусі быў свой асаблівы калядны сімвал – саламяны павук. Гэта складанае ўпрыгажэнне цяпер часта можна бачыць у музеях. Асноўная частка выявы – 12 саломінак. Гэта прыгожая канструкцыя сімвалізуе стварэнне новага свету, нараджэнне новага сонца”.

    Зімовыя святы ў нашых продкаў уяўлялі сабой адзіны цыкл. У традыцыйных калядных святкаваннях вылучаліся тры ключавыя моманты – Каляды, Новы год і Вадохрышча. Ім адпавядала сімволіка рытуальнай стравы – куцці. Посную куццю можна было ўбачыць на стале на Каляды і Вадохрышча, а скаромную (шчодрую, багатую) – на Новы год. Куцця сімвалізавала добры ўраджай, дабрабыт, багацце ў новым годзе. Яе гатавалі і для таго, каб уся сям’я была побач, як крупінкі – адна да адной.

      На Каляды быў стрыманы, посны святочны стол, прынцыпова без алкаголю. У некаторых рэгіёнах ставілі 12 страў – па колькасці месяцаў у годзе, у іншай мясцовасці гэта правіла не было абавязковым. На Новы год быў “шчодры вечар” з мноствам мясных страў: і каўбасы, і скваркі, і верашчакі (варыянт мачанкі, гарачы соус-суп на мясным або мяса-грыбным булёне, асновай якога звычайна былі свіныя рэбры, свойская свіная каўбаса.). Былі і бліны, і спіртное. Па дварах хадзілі калядоўшчыкі, якіх таксама частавалі стравамі са святочнага стала.

       На святы ў даўніну апраналіся прыгожа, але не было прыкмет і забабонаў адносна колеру і фасону адзення. Вучоныя лічаць гэта адметнай рысай сучаснай культуры.

   Традыцыі датычыліся толькі масак калядоўшчыкаў. Тут было абсалютнае раздолле, своеасаблівы карнавал. Асноўным персанажам была каза як сімвал урадлівасці. Былі і маскі мядзведзя, каня, бусла, які сімвалізаваў нараджэнне дзяцей.

https://yandex.by/video/preview/?text=видео%20о%20зимних%20праздниках%20в%20белоруссии&path=wizard&parent-reqid=1643532190858766-16473709646597189334-sas2-0965-9d2-sas-l7-balancer-8080-BAL-1400&wiz_type=vital&filmId=17869147899700169547

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.